СЕТНАЕ

     СЕТНАЕ – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1762 г. сяло Сетня ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая уласнасць. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомель­скай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Горкаўскім сельскім Савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930 г. арганізаваны калгас «Шлях сацыялізму». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. 3 1959 г. ў Горкаўскім, з 24.6.1960 г. ў Бацвінаўскім сельсаветах. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 27 гаспадарак, 60 жыхароў, у скла­дзе калгаса імя А. В. Суворава (цэнтр – в. Сычыкі), клуб, 8-гадовая школа, магазін. У 2007 г. 20 гаспадарак, 37 жыхароў, працаваў магазін. У 2016 г. 18 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
816. Гавриленко, А. На двоих – восемьдесят лет : [про старейшину д. Сетное Елену Константиновну Горчакову] / А. Гавриленко // Ленінскі клiч. – 2010. – 5 лютага. – С. 1.
817. Сетнае : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 444.
818. Сетнае : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 683.