СЯРЭБРАНЫ РУЧАЙ (да 1937 г. Круты Роў)

     СЯРЭБРАНЫ РУЧАЙ (да 1937 г. Круты Роў) – пасёлак у Красна-будскім сельскім Савеце. У 1897 г. хутар у Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета Магілёўскай губерніі, 1 двор, 17 жыхароў. Меўся вадзяны млын. 3 сакавіка 1924 г. ў БССР, з 17.7.1924 г. ў Крычаўскім раёне. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 4 гаспадаркі, 8 жыхароў, у складзе саўгаса  «Крычаўскі» (цэнтр – в. Красная Буда). У 2007 г. 1 гаспадарка, 1 жыхар. У 2016 г. 1 жыхар.  

ЛІТАРАТУРА
838. Стральцоў, А. Сярэбраны Ручай : [паданне] / А. Стральцоў // Ленінскі кліч. – 2006. – 8 красавіка. – С. 4.
839. Сярэбраны Ручай : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 446.
840. Сярэбраны Ручай : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 702.