СЯРЭДНІ
СЯРЭДНІ – былы пасёлак у Чырванабудскім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1930-я г. перасяленцамі з навакольных хутароў, уваходзіў у Міхеевіцкі сельскі Савет Крычаўскага раёна. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 16.7.1954 г. ў Чырванабудскім сельскім Савеце. У 1986 г. 2 гаспадаркі, 3 жыхары, у складзе саўгаса «Крычаўскі» (цэнтр – в. Чырвоная Буда).
ЛІТАРАТУРА
841. Сярэдні : [былы пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 446.