СЫЧЫКІ

     СЫЧЫКІ – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснавана ў пачатку 1920-х г. 3 20.8.1924 г. ў Горацкім (Горкаўскім)сельскім Савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Калініна. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы ў верасні 1943 г. спалілі 38 двароў, загубілі 12 жыхароў. У памяць аб 112 земляках, якія загінулі на фронце, у цэнтры вёскі ў 1976 г. пастаўлена стэла. 3 вер. 1959 г. ў Горкаўскім, з 24.6.1960 г. ў Бацвінаўскім сельскіх Саветах. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 106 гаспадарак, 323 жыхары, цэнтр калгаса імя А. В. Суворава, 8-гадовая школа, дзіцячы сад-яслі, клуб, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сталовая, стацыянарная кінаўстаноўка, аўтаматычная тэлефонная станцыя, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка. У 2007 г. 119 гас­падарак, 351 жыхар, цэнтр СВК «Калгас імя Суворава», працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленні сувязі і АСБ «Беларусбанк», магазін. У 2016 г. 321 жыхар.
     Радзіма беларускага крытыка і літаратуразнаўца Дз. Я. Бугаёва.

ЛІТАРАТУРА
829. Бобкова, Н. Люблю мой край... : [история д. Сычик] / Надежда Бобкова // Кричевская жизнь. – 2015. — 24 снежня. — С. 5.
830. Іваноў, А. Погляд у будучыню : [паслячарнобыльскае жыццё ў калгасе імя Суворава] / А. Іваноў // Ленінскі кліч. – 1997. — 5 сакавіка.
831. Іваноў, А. Складаемыя поспеху : [калгаса імя Суворава] / А. Іваноў // Ленінскі кліч. – 1993. — 15 верасня.
832. Куляшоў, В. Шляхам узнаўлення і рэканструкцыі : [інтэрв'ю са старшынёй калгаса імя Суворава В. Я. Куляшовым] / В. Куляшоў ; гутарыў А. Іваноў // Ленінскі кліч. – 2005. — 16 лютага. — С. 2.
833. Петрачэнкаў, А. "А на "Дажынках"... : [Валерый Рылянкоў вадзіцель СВК "Суворава" – удзельнік рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2004"] / А. Петрачэнкаў // Ленінскі кліч. – 2004. — 27 кастрычніка. — С. 3.
834. Сидоров, Д. Новый дом : [строительство жилья в д. Сычик] / Д. Сидоров // Ленiнскi клiч. – 2007. – 21 сакавіка. – С. 1.
835. Стрельцов, А. "Властелин села" : [ семья Раговских из деревни Сычики] / А. Стрельцов // Кричевская жизнь. – 2012. – 21 верасня. – С. 2.
836. Сычыкі : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 446.
837. Сычыкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 683.