СЯЧЫХІ

     СЯЧЫХІ – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1768 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая уласнасць. У 1780 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 23 двары, 107 жыхароў. У 1847 г. 10 двароў, 43 жыхары, у складзе маёнтка Волчасы, уласнасць па­мешчыка. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога меў у 1853 г. 108 дзесяцін зямлі. Частка вяскоўцаў займалася сталярным промыслам. У 1897 г. сяло (30 двароў, 202 жыхары) і фальварак (2 двары, 10 жыхароў) у Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета. У 1909 г. 25 двароў, 212 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Горкаўскім сельскім Савеце Чэрыкаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1919 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1921 г. было 34 вучні. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Будзённага. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. 3 1959 г. ў Крычаўскім раёне. 3 24.6.1960 г. ў Бацвінаўскім, з 1982 г. ў Касцюшкавіцкім сельскіх Саветах. У 1986 г. 25 гаспадарак, 52 жыхары, у складзе калгаса «Памяць Леніна» (цэнтр – в. Касцюшкавічы). У 2007 г. 9 гаспадарак, 18 жыхароў. У 2016 г. 8 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
842. Сячыхі : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 446—447.
843. Сячыхі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 690.