СЛАБУТЫ
СЛАБУТЫ – вёска ў Маляціцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома ў ВКЛ з 17 ст. У 1643 г. фальварак, меўся млын. У 1780 г. сяльцо ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 14 двароў, 138 жыхароў. У 1847 г. цэнтр маёнтка Слабут у Чэрыкаўскім павеце, гаспадар якога меў у 1850 г. 200 дзесяцін, а ў 1858 г. – 274 дзесяцін зямлі. У 1909 г. ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета, хутары, 5 двароў, 18 жыхароў і 2 аднайменныя маёнткі. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Маляціцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. хутары, 11 двароў, 85 жыхароў. У студзені 1931 г. арганізаваны калгас імя Сталіна, які ў 1932 г. аб'ядноўваў 29 гаспадарак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 16 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1986 г. 25 гаспадарак, 51 жыхар, у складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — в. Маляцічы). У 2007 г. 7 гаспадарак, 10 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
819. Патапенка, Р. У памяці назаўсёды : [успамін пра Вялікую Айчынную вайну былой жыхаркі в. Слабуты] / Р. Патапенка // Кричевская жизнь. – 2015. — 4 красавіка. — С. 3.
820. Слабуты : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 444—445.
821. Слабуты : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 699.