САКОЛЬНІЧЫ

     САКОЛЬНІЧЫ – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Бытуе легенда, што ў час Паўночнай вайны 1700—21 вызначыўся  генерал Сакалоў, якому за геройскія здзяйсненні была выдзелена зямля каля Крычава. Генерал падзяліў зямлю паміж 7 сёстрамі, якія сталі тут жыць. Так узнікла невялікае паселішча Сакольнічы. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая уласнасць. У 1780 г. ў Чэрыкаўскім паве­це Магілёўскай губерніі, 10 двароў, 74 жыха­ры. Меўся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882). У 1987 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, аколіца (96 двароў, 623 жыхары, вадзяны млын) і в. Нова-Сакольнічы (33 двары, 227 жыхароў). У 1909 г. ў аколіцы 86 двароў, 531 жыхар, у в. Нова-Сакольнічы (яна ж Бочкі) – 35 двароў, 313 жыхароў. У 1905 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. Ураджэнец вёскі А. І. Попель удзельнічаў у штурме Зімняга палаца ў Петраградзе ў 1917 г. і стаў вядомым тым, што даставіў У. І. Леніну пакет з данясеннем аб узяцці Зімняга. У пачатку 1918 г. па ініцыятыве вясковага хлопца У. Ц. Кашуры створаны камітэт сялянскай моладзі. Крычаўскі валасны Савет выдзеліў членам камітэта дзесяціну зямлі, якую яны апрацоўвалі сумесна, а прыбытак ад гаспадаркі накіроўваўся на дапамогу Чырвонай Арміі. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені. Дзейнічала камсамольская ячэйка, якой кіраваў Я. Васілевіч (у 1930-я г. працаваў начальнікам палітаддзела Крычаўскай МТС). У 1925 г. ў вёсцы створаны першы ў раёне піянерскі атрад (22 піянеры), у школе ў гэты час было 26 вучняў. Дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. ў вёсцы было 132 двары, 684 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгасы «Запаветы Ільіча» (у 1932 г. 60 гаспадарак) і імя Сталіна (у 1932 г. 50 гаспадарак), якія ў 1934 г. аб'ядналіся ў калгас «Запаветы Ільіча». Працавалі 2 кузні. Дзейнічаў фельчарска-акушэрскі пункт. У Вялікую Айчынную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Каля вёскі 17.7.1941 г. адзін вёў цяжкі бой супраць гітлераўскіх танкаў савецкі артылерыст, старшы сяржант М. У. Сірацінін. Ён падбіў 11 танкаў і бронетранспарцёраў і загінуў у гэтым баі (пахаваны ў брацкай магіле ў г. Крычаў). За 0,5 км на Паўднёвы Захад ад вёскі, каля шашы Крычаў—Чэрыкаў у 1961 г. ўзведзены помнік артылерысту. У 1942 г. партызаны разграмілі ўправу акупантаў і маслазавод, якія размяшчаліся ў вёсцы, а ў 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску. У цэнтры вёскі ў 1976 г. пастаўлены помнікі з імёнамі 135 землякоў, якія загінулі на фронце, і Т. М. Гіндзінай — першай жанчыне-трактарыстцы, старшыні Сакольніцкага сельскага Савета у 1938—39 гг., намеснік камандзіра разведвальна-дыверсійнай групы ў тыле ворага (загінула 19.11.1942 г. ў Чэрыкаве). 3 1954 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 166 гаспадарак, 467 жыхароў, цэнтр калгаса «Запаветы Леніна», дзейнічалі сярэдняя і музыкальная школы, бібліятэка, Дом культу­ры, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фельчарска-акушэрскі пункт, комп-лексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, стало-вая, магазін, аддзяленне сувязі і ашчаднага банка. У 2007 г. 146 гаспада­рак, 427 жыхароў, працавалі дзіцячы сад— сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, аддзяленне АСБ «Беларусбанк». У 2016 г. 339 жыхароў.
     Радзіма Васіля Гаўрылавіча Вяржбіцкага – вучонага, дырэктара  Дзяржаўнага гістарычнага музея СССР; Ратабыльскага Н. С. – вучонага, географа, былога настаўніка МГУ імя А. А. Кулешова.

ЛІТАРАТУРА
749. Абярэмка, М. І прыбытак, і кармы: адрас перадавога вопыту : [калгас "Запаветы Ільіча"] / М. Абярэмка // Ленінскі кліч. – 1984. — 23 жніўня.
750. Бизюк, Т. Супердом в Сокольничах : [открылся дом семейного типа, новоселье справила семья Владимира и Аллы Голотовских] / Татьяна Бизюк // Сельская газета. – 2015. — 24 декабря. — С. 4.
751. Боброва, Е. Учение с увлечением : [проходит в Сокольничском учебно-педагогическом комплексе детский сад-средняя школа] / Е. Боброва // Кричевская жизнь. – 2015. — 20 мая. — С. 5.
752. Болдовский, А. Стоял насмерть : [о сержанте Николае Владимировиче Сиротинине, погибшем в 1941 г. при обороне д. Сокольничи Кричевского района] / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. – Могилев, 2009. — Кн. 1. Победили врага и разруху. — С. 189—191.
753. Болдырев, А. Школьный музей не школьного уровня : [музей средней школы имени Николая Сиротинина в деревне Сокольничи] / А. Болдырев // Кричевская жизнь. – 2013. — 21 снежня. — С. 6.
754. Выступленне А. І. Галанава, механізатара калгаса "Запаветы Ільіча" : [на Ўсесаюзнай нарадзе прадстаўнікоў рабочага класа, сялянства, інжынерна-тэхнічных работнікаў] // Ленінскі кліч. – 1990. — 27 студзеня.
755. Гавриленко, А. "Женщина года – 2010" : [про директора Сокольничского УПК детский сад-средняя школа Е. А. Киселеву] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2011. – 16 сакавіка. – С. 1.
756. Гавриленко, А. Мечты сбываются : [о межнациональном ансамбле при Сокольничском СДК] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2013. – 30 лістапада. – С. 6.
757. Гавриленко, А. "Сегодня в нашем доме праздник..." : [17 октября прошел праздник деревни Сокольничи] / Александр Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2015. — 21 кастрычніка. — С. 1, 2.
758. Гавриленко, А. Символ нашей памяти : в преддверии профессионального праздника – Дня белорусской милиции – на здании Сокольничского УПК детский сад-средняя школа в торжественной обстановке была открыта памятная доска выпускнику школы Олегу Бомбизину / Александр Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2015. — 4 сакавіка. — С. 3.
759. Гавриленко, А. Стать педагогом... : [преемственность поколений в Сокольничском детском саду-средней школе] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2010. – 2 кастрычніка. – С. 1.
760. Гаўрыленка, А. Нацыянальны касцюм Магілёўшчыны : [наш раён заняў другое месца на навукова-практычнай канферэнцыі] / А. Гаўрыленка // Кричевская жизнь. – 2012. – 27 студзеня. – С. 1.
761. Гончар, С. Знать географию – значит победить! : [о географе Н. С. Ратобыльском, преподавателе МГУ им. А. А. Кулешова, уроженце д. Сокольничи] / С. С. Гончар // Геаграфія. – 2013. — № 1. — С. 32.
762. Грабский, В. Величие подвига : [воспоминания автора, уроженца деревни Сокольничи, о военных годах] / В. Грабский // Кричевская жизнь. – 2013. – 18 верасня. – С. 2.
763. Далецкі, У. Божанька, выратуй нас ад паганых фашыстаў! / У. Далецкі // Ленiнскi клiч. – 2002. – 28 верасня. – С. 2.
З успамінаў уражэнца вёскі Сакольнічы Поклада Л.І. аб вызваленні Крычава ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
764. Далецкий, В. Величие подвига / В. Далецкий // Ленінскі клiч. – 2009. – 14 жніўня. – С. 2.
Воспоминания о войне, уроженца д. Сокольничи, В. Г. Грабского.
765. Домосканова, Н. И один в поле воин : [о Николае Сиротинине, погибшем в 1941 у д. Сокольничи] / Наталья Домосканова // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2011. — № 2. — С. 59.
766. Дубаневич, Л. И один в поле воин : [о Николае Сиротинине, погибшем в 1941 г. вблизи д. Сокольничи при обороне Кричева] / Леонид Дубаневич // Белорусская лесная газета. – 2013. — 12 декабря. — С. 10.
767. Зайцев, В. Подвиг сержанта Николая Сиротинина : [бой возле деревни Сокольничи Кричевского района] / Владимир Зайцев // Белорусская военная газета. – 2013. – 9 июля. – С. 6.
768. Кисляк, О. Ему отдавали честь враги... : [Николаю Сиротинину, совершившему подвиг у д. Сокольничи] / О. Кисляк // Советская Белоруссия. – 2009. — 27 июня. — С. 20.
769. Комарова, М. Погиб, защищая людей : [в д. Сокольничи открыли мемориальную доску бывшему выпускнику школы Олегу Бонбизину] / Марина Комарова // Могилевская правда. – 2015. — 5 марта. — С. 2.
770. Лобачевская, О. А. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации : [Сподница. Конец ХІХ в. Лен, браное ткачество, пять полок. Школьный этнографический музей д. Сокольничи Кричевского района] / О. А. Лобачевская. – Минск : Беларуская навука, 2013. — С. 145 : фото.
771. Макаранка, Г. Будучае Сакольніч : [вёска Крычаўскага раёна] / Г. Макаранка // Ленiнскi клiч. – 1968. – 11 ліпеня.
772. Макаров, А. Памятник у дороги : [Николаю Владимировичу Сиротинину у д. Сокольничи] / Александр Макаров // Белорусская военная газета. – 2015. — 17 января. — С. 1.
773. Мельнікаў, М. Іван Кашура з Сакольніч : [пра важака Сакольніцкага камітэта сялянскай моладзі ў першыя гады Савецкай улады] / М. Мельнікаў // Маладосць. – 1966. – № 4. – С. 104—106.
774. Мельнікаў, М. Новая праца земляка-гісторыка : [рэцэнзія на кнігу Вяржбіцкага В. "Рэвалюцыйны рух у рускай арміі"] / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда. –1965. – 20 ліпеня.
775. Мельнікаў, М. Яны былі першымі : [арганізатары камітэта сялянскай моладзі ў вёсцы Сакольнічы: Анісім Пузырэўскі, Іосіф Кашура, Васіль Вяржбіцкі, Іван Поклад, Марфа Сваткоўская і іншыя] / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда. – 1964. – 21 студзеня.
776. Мельнікаў, М. Поле : ураджай і ураджэнцы : [з гісторыі калгаса "Запаветы Ільіча"] / М. Мельнікаў // Звязда. – 1985. — 3 сакавіка.
777. Мельнікаў, М. Ёсць такая вёска : [Сакольнічы] / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда. — 1977. — 18 студзеня. ; Сельская газета. — 1977. — 5 августа.
778. Мельников, М. Есть такая деревня – Сокольничи : [Кричевского района] / М. Мельников // Сельская газета. – 1977. – 5 августа.
779. Мядзведзеў, А. Калгас "Запаветы Ільіча" / А. Мядзведзеў // Ленінскі кліч. – 1990. — 4 кастрычніка.
780. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 50, 209, 210, 211, 267, 272, 282, 432, 627, 637.
У тэксце ёсць згадка пра в. Сакольнічы.
781. Нестеренко, Ю. Добрые традиции : [история и сегодняшний день пионерской организации Сокольничской школы] / Ю. Нестеренко // Кричевская жизнь. – 2012. – 25 мая. – С. 2.
782. Новы год у новым доме : [у в. Сакольнічы напярэдадні навагодніх свят адкрыўся чарговы, ужо 49-ты ў вобласці, дзіцячы дом сямейнага тыпу] // Настаўніцкая газета. – 2016. — 6 студзеня. — С. 14.
783. Обжигалов, Г. Для того чтобы жили все мы... : [подвиг сержанта Николая Сиротинина : бой у деревни Сокольничи] / Г. Обжигалов // Магілёўскія ведамасці. – 2016. —15 ліпеня. — С. 14.
784. Поклад, Р. Раней і цяпер : [з гісторыі вёскі Сакольнічы] / Р. Поклад // Ленiнскi клiч. – 1970. – 28 лютага.
785. Попель, Б. Шчаслівы лёс : [в. Сакольнічы] / Б. Попель // Ленiнскi клiч. – 1977. – 24 снежня.
786. Пузырэўскі, Б. Яны былі першымі : [пра першую камсамольскую ячэйку Крычаўскай воласці, створанай у вёсцы Сакольнічы ў 1918 годзе] / Б. Пузырэўскі // Ленiнскi клiч. – 1968. – 16 ліпеня.
787. Раманаў, А. Крутыя ступені : [аб старшыні калгаса "Запаветы Ільіча" Абярэмку М. С.] / А. Раманаў // Ленінскі кліч. – 1974. — 5 лістапада.
788. Сакольнічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 441—443.
789. Сакольнічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 623, 689—690.
790. Салаўёў, І. Узнагарода абавязвае : [аб даярцы калгаса "Запаветы Ільіча" Т. А. Попель, узнагароджанай ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга] / І. Салаўёў // Ленінскі кліч. – 1971. — 3 чэрвеня.
791. Скоробогатов, А. Школа, в которой хочется учиться : [про Сокольничский учебно-педагогический комплекс "Детский сад-СШ "] / А. Скоробогатов // Магiлёўскія ведамасцi. – 2010. – 23 ноября. – С. 9.
792. Стрельцов, А. Из воспоминаний : [жителей района о партизанских связных] / А. Стрельцов // Ленінскі клiч. – 2009. – 25 жніўня. – С. 7.
793. Стызік, М. Па запаветах Ільіча. Мяняе аблічча калгасная вёска : [Сакольнічы] / М. Стызік // Ленiнскi клiч. – 1968. – 22 жніўня.
794. Хамышкін, М. Слаўны,твой шлях, калгасная вёска! : [свята ў вёсцы Сакольнічы] / М. Хамышкін // Ленiнскi клiч. – 1984. – 19 мая.
795. Хлиманкова, В. Встреча с ветераном : [о Владимире Герасимовиче Грабском, ветеране Кричевского цементно-шиферного комбината, уроженце д. Сокольничи] / Валентина Хлиманкова // Кричевская жизнь. – 2014. — 22 кастрычніка. — С. 4 : фото.
796. Частичка души : [про директора УПК Сокольничский детский сад-средняя школа Елизавету Александровну Киселеву] // Кричевская жизнь. – 2013. – 27 лютага. – С. 4.
797. Шаруха 100-летний юбилей со дня рождения Н. С. Ратобыльского (1914—1985) : [ученого, географа, бывшего преподаватель МГУ им. А. А. Кулешова, уроженца д. Сокольничи] / И. Н. Шарухо, В. Г. Хомяков, А. В. Шадраков // Геаграфія. – 2014. — № 10. — С. 56—57.
798. Шчалканогава, Н. Слова пра вёску : [Сакольнічы] / Н. Шчалканогава // Ленiнскi клiч. – 1980. – 14 чэрвеня.