СВАДКАВІЧЫ

      СВАДКАВІЧЫ – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. У1560 г. сяло ў Крычаўскай воласці ВКЛ, дзяржаўная уласнасць. У 1768 г. тут быў таксама маёнтак, шляхецкая уласнасць. У 1780 г. ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 13 двароў, 73 жыхары. У 1811 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 27 двароў, уласнасць па­мешчыка. У 1817 г. ў фальварку, што быў побач з сялом, заснавана сукнавальня. 3 1813 г. працаваў вінакурны завод. У 1875 г. гаспадар маёнтка меў 485 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, сукнавальню і карчму. Дзейнічала царква, пабудаваная з дрэва. У 1897 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, 22 двары, 121 жыхар. У 1909 г. ў сяле 21 двор, 191 жыхар, у аднайменным фальварку —двор, 5 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Сакольніцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 36 двароў, 157 жыхароў. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новы шлях», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 34 гаспадаркі, працавала кузня. У 1940 г. 38 двароў, 193 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 37 двароў, загубілі 1 жыхара. На фронце загінулі 12 вяскоўцаў. Пасля вайны адбудавана. 3 1954 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім савеце Крычаўскага раёна. У 1962— 65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 48 гаспадарак, 123 жыхары, у складзе калга­са «Запаветы Леніна» (цэнтр — в. Сакольнічы). У 2007 г. 28 гаспадарак, 197 жыхароў. У 2016 г. 50 жыхароў.
     Радзіма аднаго з кіраўнікоў народніцкага руху ў 1870-я г. С.П. Каваліка (1846— 1926).

ЛІТАРАТУРА
807. Анціпенка, Л. Свадкавічы : [вёскі-юбіляры] / Л. Анціпенка // Ленiнскi клiч. – 2005. – 6 красавіка. – С. 3.
808. Болдовский, А. Жили чуть лучше других : [о семье С. П. Доморацкого, уроженца д. Свадковичи, репрессирован. в 30-е г.] / А. Болдовский // Магілёўскія ведамасці. – 2011. — 30 ліпеня. — С. 11.
809. Дом ветэранаў : [пры Свадкавіцкім доме-інтэрнаце] // Ленiнскi клiч. – 2002. – 18 студзеня. – С. 1.
810. Мельнікаў, М. З гісторыі Свадкавіч : [аб С. П. Каваліку] / М. Мельнікаў // Шлях сацыялiзма. – 1959. – 2 чэрвеня.
811. Мельнікаў, М. З гісторыі Свадкавіч : [вёскі Крычаўскага раёна] / М. Мельнікаў // Шлях сацыялiзма. – 1959. – 2 чэрвеня.
812. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 272, 282, 636.
У тэксце ёсць згадка пра в. Свадкавічы.
813. Пішчулін, У. Ён абараняў сваю зямлю : [пра Івана Сцяпанавіча Дамарацкага з в. Свадкавічы, загінуўшага у гады Вялікай Айчыннай вайны] / У. Пішчулін // Ленінскі клiч. – 2010. – 19 лютага. – С. 3.
814. Свадкавічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 444.
815. Свадкавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 690.