ВАРОДЗЬКАЎ-2
ВАРОДЗЬКАЎ 2 – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. У 1858 г. 9 двароў, 32 жыхары, уласнасць памешчыка. У 1897 г. ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 34 двары, 198 жыхароў. У 1909 г. 46 двароў, 142 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2. 1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 52 двары, 292 жыхары. У 1925 г. адкрыта школа. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зорка». У 1940 г. 40 двароў, 183 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 36 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1986 г. 25 гаспадарак, 62 жыхары, у складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в: Асавец). У 2007 г. 15 гаспадарак, 43 жыхары. У 2016 г. 22 жыхары.
Радзіма двойчы Героя Савецкага Саюза, генерала арміі Іосіфа Іракліевіча Гусакоўскага (1904—95).
ЛІТАРАТУРА
194. Вародзькаў-2 : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 404—405.
195. Вародзькаў-2 : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 679.