ВАРОДЗЬКАЎ-3
ВАРОДЗЬКАЎ 3 – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Побач з
вёскай, на правым беразе р. Волчас, захаваўся могільнік (33 насыпы), які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. У 1858 г. 2 два двары, 16 жыхароў, уласнасць памешчыка. 3 1882 г. дзейнічалі царква і касцёл, пабудаваныя з дрэва. У 1897 г. ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 23 двары, 179 жыхароў У 1909 г. 52 двары, 134 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 52 двары, 267 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвонаармеец». У 1940 г. 41 двор, 247 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 9 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1986 г. 32 гаспадаркі, 86 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Асавец). У 2007 г. 17 гаспадарак, 38 жыхароў. У 2016 г. 22 жыхары.
ЛІТАРАТУРА
196. Балашевич, О. "Легко устают руки, когда устало сердце!" / Ольга Балашевич // Беларускі час. – 2010. — 26 марта. — С. 24—25.
Рассказывается о судьбах Юрия и Анатолия Романенко, уроженцах д.
Вородьков Кричевского района, погибших в годы Великой Отечественной войны.
197. Вародзькаў-3 : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 404—405.
198. Вародзькаў-3 : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 32, 42, 679.
У тэксце згадваецца пра археалагічны помнік каля в. Вародзькаў.
199. Вародзькаў-3, курганны могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / рэдакцыйная калегія: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 279.
200. Гавриленко, А. Библиотекарь, депутат и просто хороший человек... : [Татьяна Лихоманова из д. Вородьково] / Александр Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2014. — 22 лістапада. — С. 1.
201. Гавриленко, А. Наши долгожители : [Е. П. Стасенкова из Вородьково] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2011. – 1 кастрычніка. – С. 1.
202. Ивкина, Т. Помнить тех, кому мы этим днем обязаны / Татьяна Ивкина // Кричевская жизнь. – 2015. — 8 ліпеня. — С. 1, 2.
В деревне Вородьково состоялось открытие памятного знака воинам-
землякам, погибшим в годы Великой Отечественной войны.
203. Іўкiна, Т. "...Во i жыццё маё" : [пра доўгажыхарку з в. Варадзькава-3 К. С. Новiкаву] / Т. Іўкіна // Ленінскі кліч. – 20014. — 13 лютага. — С. 3.
204. Іўкіна, Т. Святкаванне : [дзень Незалежнасці ў Крычаўскім раёне, адкрыццё памятнага знака ў вёсцы Вародзькаў двойчы Герою Савецкага Саюза І. І. Гусакоўскаму] / Т. Іўкіна // Кричевская жизнь. – 2014. — 9 ліпеня. — С. 1, 2.
205. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 48, 49, 55, 631, 652, 654, 660.
У тэксце ёсць згадка пра в. Вародзькаў-3.
206. Пішчулін, У. Такое не забываецца : [Вялікая Айчынная вайна ў нашым краі] / У. Пішчулін // Кричевская жизнь. – 2013. – 28 верасня. – С. 6.
207. Хныкова, Е. Узники фашизма : [Петрова Анна Федоровна, уроженка д. Вородьков-2] / Е. Хныкова // Веснік Чэрыкаўшчыны. — 2008. — 28 чэрвеня. — С. 3.