ВЯСЁЛЫ

     ВЯСЁЛЫ – пасёлак у Бацвінаўскім сельскім Савеце. Заснаваны ў пачатку 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях. 3 сакавіка 1924 г. ў БССР, з 20.8.1924 г. ў Баеўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна. У 1931 г. арганізаваны калгас «Вясёлы шлях», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 17 гаспадарак. У 1940 г. 13 двароў, 52 жыха­ры. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы поўнасцю спалілі пасёлак. У 1986 г. 6 гаспа­дарак, 15 жыхароў, у складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Асавец). Пасля вайны адбудаваны. У 2007 г. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў. У 2016 г. 2 жыхары.

ЛІТАРАТУРА
224. Вясёлы : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 407.
225. Вясёлы : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 680.