ВЫСОКІ
ВЫСОКІ – былы пасёлак у Маляціцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў 1923 г. на месцы аднайменнага маёнтка, у Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Баеўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. 1.5.1931 г. арганізаваны калгас «1 Мая». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1986 г. 5 гаспадарак, 6 жыхароў, у складзе калгаса «Вялікі Кастрычнік» (цэнтр — в. Луты).
ЛІТАРАТУРА
220. Высокі : [былы пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 406.