ВУЗКІЯ

     ВУЗКІЯ – пасёлак у Маляціцкім сельскім Савеце. Заснаваны ў       1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930-я г. пасялкоўцы аб'ядналіся ў калгас. У 1940 г. 55 двароў, 241 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы ў верасні 1943 г. спалілі 51 двор. Пасля вайны адбудаваны. У 1976 г. да пасёлка далучана в. Ручча. У 1986 г. 54 гаспадаркі, 109 жыхароў, у складзе кал­гаса «Запаветы Леніна» (цэнтр — в. Маляцічы). У 2007 г. 31 гаспадарка, 49 жыхароў. У 2016 г. 27 жыхароў.

 

ЛІТАРАТУРА
217. Вузкія : [пасёлак у Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 406.
218. Вузкія : [пасёлак] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 696.
219. Стрельцов, А. Региональный аспект / А. Стрельцов // Кричевская жизнь. – 2016. — 20 красавіка. — С. 2.
Дипломом второй степени награждена победитель соревнования среди органов территориального общественного самоуправления сельских населенных пунктов Могилевской области за 2015 год староста поселка Узкий Молятичского сельского Совета Нила Королько.