ХАЦІЛАВІЧЫ
ХАЦІЛАВІЧЫ – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 ст. У 1663 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая уласнасць. У 1777 г. в. Хацелавічы ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. сяльцо ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі, 22 двары, 119 жыхароў, належала Галынскім. У 1816 г. 31 двор, 139 жыхароў. У 1869 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмным памяшканні. У 1897 г. вёска ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета, 59 двароў, 403 жыхары. Побач была аднайменная аколіца (4 двары, 20 жыхароў). У 1909 г. ў вёсцы 65 двароў, 533 жыхары, у аколіцы 4 двары, 42 жыхары. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Сакольніцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, для якой у 1924 г. вяскоўцы пабудавалі памяшканне (у 1926 г. 70 вучняў). Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. ў вёсцы 98 двароў, 519 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгасы «Прагрэс» і «Сталінскі заклік», працавала ваўначоска. У 1940 г. 87 двароў, 362 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы спалілі 73 двары, загубілі 3 жыхароў. 22 вяскоўцы загінулі на фронце. Пасля вайны адбудавана. 3 1954 г. ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце Крычаўскага раёна. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 96 гаспадарак, 239 жыхароў, у складзе калгаса «Запаветы Леніна» (цэнтр – в. Сакольнічы), клуб, пачатковая школа, магазін. У 2007 г. 54 гаспадаркі, 115 жыхароў, працаваў магазін. У 2016 г. 73 жыхары.
Радзіма Жарыкава Івана Сяменавіча, беларускага вучонага ў вобласці ветэрынарыі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
844. Бысаў, В. Хацілавічы – вёска надзеі і будучыні / В. Бысаў // Ленiнскi клiч. – 2002. – 26 красавіка. – С. 2.
845. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 151, 267, 273, 282, 432, 628.
У тэксце ёсць згадка пра в. Хацілавічы.
846. Хацілавічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 447.
847. Хацілавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 624, 690.