ЗАЙЦАВА СЛАБАДА

     ЗАЙЦАВА СЛАБАДА – вёска ў Бацвінаўскім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскім паве­це Магілёўскай губерніі. У 1834 г. 37 жыхароў уласнасць памешчыка, у 1847 г. ў складзе маёнтка Бацвінаўка Чэрыкаўскага павета. Памешчык меў у 1849 г. ў вёсках Зайцава Слабада (яна ж Галынка) і Дарлівае 100 дзесяцін зямлі. У 1897 г. ў Камаровіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, вёска (18 два­роў, 113 жыхароў) і 2 аднайменныя хута­ры (20 двароў, 136 жыхароў). У 1909 г. ў вёсцы 17 двароў, 126 жыхароў, на адным хутары 16 двароў, 70 жыхароў, яшчэ на 6 хутарах — 6 двароў, 37 жыхароў. 3 26.4. 1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Бацвінаўскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай ак­руг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 38 двароў, 227 жыхароў. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога». 3 1937 г. ў вёсцы размяшчалася 2-я Крычаўская МТС імя Сталіна. У 1938 г. МТС мела 23 трактары і іншую тэхніку. У 1940 г. ў вёс­цы 33 двары, 143 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць і ў верасні 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. На фронце загінула 5 вяскоўцаў. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У1986 г. 19 гаспадарак, 38 жыхароў у складзе кал­гаса «Звязда» (цэнтр – в. Бацвінаўка), ёсць магазін. У 2007 г. 14 гаспадарак, 34 жыхары. У 2016 г. 66 жыхароў.
     Радзіма мастака Малахава Уладзіслава.

ЛІТАРАТУРА
308. Далецкий, В. Главная награда Ефросиньи Федоровны : [три ордена "Материнская слава" у Ефросиньи Федоровны Петровой, воспитавшей девять детей] / В. Далецкий // Кричевская жизнь. – 2013. – 4 мая. – С. 4.
309. Ермакова, Н. "Ежедневно, прячась на чердаке или в поле, он писал о том, что видел свими глазами" : [дневники Леонида Ржендинского, уроженца Кричевского района, которые он вел в годы Великой Отечественной войны] / Наталья Ермакова // Могилевский поисковый вестник / составитель Н. С. Борисенко. – Могилев : Могилевская областная укрупненная типография им. Спиридона Соболя, 2011. — Вып. 6. — С. 150—163.
310. Зайцава Слабада : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 414—415.
311. Зайцава Слабада : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 681.
312. Морозова, Н. Тракторист : [лучший тракторист республики П. К. Малахов из д. Зайцева Слобода] / Н. Морозова // Кричевская жизнь. – 2014. — 17 верасня. — С. 4.
313. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 272, 281, 633.
     У тэксце ёсць згадка пра в. Зайцава Слабада.