ЗАЛЕСАВІЧЫ
ЗАЛЕСАВІЧЫ – вёска ў Касцюшкавіцкім сельскім Савеце. Паводле
пісьмовых крыніц вядома з пачатку 17 ст. У 1604 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая уласнасць. У 1777 г. ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерніі. У 1780 г. 10 двароў, 55 жыхароў. Непадалёку быў маёнтак, гаспадар якога меў у 1859 г. 150 дзесяцін зямлі. 3 1882 г. дзейнічала царква, пабудаваная з дрэва. Меўся хлебазапасны магазін (адкрыты не пазней 1882). У 1909 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 32 двары, 291 жыхар. Дзейнічала царква і царкоўна-прыходская школа. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР, з 20.8.1924 г. ў Дарліўскім сельскім савеце (21.8.1925 г. перайменаваны ў Касцюшкавіцкі) Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акругі БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 32 вучні, дзейнічаў драматычны гурток і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. 90 двароў, 425 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новае Сормава», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 42 гаспадаркі, працавалі кузня, сталярная і плотніцкая майстэрні. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 1.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў 21 вясковец. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 97 гаспадарак, 221 жыхар, у складзе калгаса «Сацыялістычны шлях» (цэнтр – в. Іванаўка), дзейнічалі майстэрні па рамонце сельска-гаспадарчай тэхнікі, пачатковая школа, дзіцячы сад, сталовая, магазін,клуб, бібліятэка. У 2007 г. 67 гаспадарак, 175 жыхароў, у вёсцы пачатковая школа, магазін, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. У 2016 г. 152 жыхары.
У вясковай школе вучыўся Герой Савецкага Саюза М. І. Сталяроў
(1919—85).
Радзіма М. І. Жыркевіча, беларускага мовазнаўца (1899).
ЛІТАРАТУРА
314. Болдовский, А. Храм села Залесовичи : [история села] / А. Болдовский // Кричевская жизнь. – 2012. – 4 мая. – С. 5.
315. Власенко, М. Залесовичи без "пятой графы" : [деревня Кричевского района] / М. Власенко // Могилевская правда. – 1996. – 30 ноября. – С. 2.
316. Далецкий, В. Дети войны : [супруги Волковы из д. Залесовичи] / Владимир Далецкий // Кричевская жизнь. – 2015. — 30 верасня. — С. 4, 6.
317. Далецкий, В. Память поколений : [предания об истории д. Залесовичи собирает Л. М. Рыбчинский] / В. Далецкий // Ленінскі клiч. – 2009. – 4 красавіка. – С. 4.
318. Далецкий, В. Первая учительница : [про ветерана педагогического труда Елену Дорофеевну Свадковскую, проживающую в д. Залесовичи] / В. Далецкий // Ленінскі клiч. – 2010. – 29 студзеня. – С. 2.
319. Далецкий, В. С песней по жизни : [про заведующую Залесовичской библиотекой-клубом Людмилу Степановну Роут] / В. Далецкий // Ленінскі кліч. – 2005. — 17 кастрычніка. — С. 2.
320. Далецкий, В. Святое место : [об истории д. Залесовичи и Свято- Никольской церкви (сейчас не существует) рассказывает сторожил деревни Леонид Максимович Рыбчинский] / В. Далецкий // Ленінскі клiч. – 2009. – 20 сакавіка. – С. 4.
321. Далецкий, В. Судьбу изменила война : [про ветерана войны и труда Михаила Терентьевича Ларченко] / В. Далецкий // Крычаўскае жыццё. – 2010. – 8 мая. – С. 5.
322. Залесавічы : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 415.
323. Залесавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 624, 686.
324. Игнатушко, А. Свято-Никольский храм в д. Залесовичи Кричевского района / Андрей Игнатушко // Могилевские епархиальные ведомости. – 2006. – № 1. – С. 20—21.
325. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 262, 267, 272, 281, 617.
У тэксце ёсць згадка пра в. Залесавічы.
326. Пажарская, Л. Запрашае клуб і бібліятэка : [пра загадчыцу Залесавіцкай бібліятэкі Л. С. Роут] / Л. Пажарская // Ленінскі кліч. – 1996. — 3 ліпеня.
327. Папоў, В. "Бібліятэка – гэта каштоўнасць для вёскі" : [пра Залесавіцкую бібліятэку] / В. Папоў // Ленінскі кліч. – 2001. — 24 жніўня. — С. 2.
328. Пятрова, Т. У добры шлях, клуб! : [новы клуб у вёсцы Залесавічы] / Т. Пятрова // Ленінскі кліч. – 1985. — 14 лістапада.
329. Роут, Л. Юбілей бібліятэкі : [30 год Залесавіцкай бібліятэцы] / Л. Роут // Ленінскі кліч. – 2002. — 17 ліпеня. — С. 3.