ЗАЛЕССЕ
ЗАЛЕССЕ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Заснавана ў 1923 г.,
калі ў выніку перасялення сюды, на былыя памешчыцкія землі, жыхароў з в. Бель 1 былі ўтвораны пасёлкі Залескі 1 і Залескі 2.3 20.8.1924 г. ў Бельскім сельскім Савеце Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Будзённага, які з 1931 г. абслугоўваўся Крычаўскай МТС. У канцы 1930-х г. пасёлкі аб'яднаны ў в. Залессе. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 5 вяскоўцаў загінулі на фронце. 316.7.1954 г. ў Лабковіцкім сельскім Савеце. У 1962—65 гг. у Мсціслаўскім раёне. У 1986 г. 26 гаспадарак, 55 жыхароў, у складзе калгаса імя XII з'езда КПСС (цэнтр – в. Бель). У 2007 г. 11 гаспадарак, 18 жыхароў.
У 2016 г. 10 жыхароў.
ЛІТАРАТУРА
330. Залессе : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 415—416.
331. Залессе : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 693.