ЗАРУБЕЦ
ЗАРУБЕЦ – вёска ў Краснабудскім сельскім Савеце. У 1857 г. хутар
Зарубень у Клімавіцкім павеце, уласнасць памешчыка. Непадалёку ў 1880-я г. быў маёнтак. 6 мясцовых памешчыкаў мелі тут у 1878 г. 872 дзесяцін зямлі. У 1897 г. латышскае пасяленне Зарубец (яно ж Навіна) у Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета, 17 двароў, 115 жыхароў. Побач быў фальварак Зарубец (1 двор, 19 жыхароў, ветраны млын). У 1909 г. на хутарах 11 двароў, 130 жыхароў, у фальварку 26 жыхароў. У 1914 г. яшчэ 36 сем'яў з Магілёўскай і Чарнігаўскай губерняў у пошуках лепшага жыцця аселі ў гэтых мясцінах. У 1921 г. адкрыта школа, у якой у 1925 г. было 48 вучняў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомельскай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Прахораўскім сельскім савеце, з 21.8.1925 г. да 16.7.1954 г. цэнтр сельсавета Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1-й палове 1920-х г. адкрыты магазін, хата-чытальня. У 1926 г. 66 двароў, 415 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгасы «Новае жыццё» (у 1932 г. аб'ядноўваў 14 гаспадарак) і «Чырвонае Сормава» (у 1932 г. 42 гаспадаркі). 3 1931 г. калгасы абслугоўвала Крычаўская МТС. Пазней калгасы аб'ядналіся ў адзін з назвай «Чырвонае Сормава». Дзейнічала амбулаторыя. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 28 вяскоўцаў загінулі на фронце. На могілках пахаваны воіны ленінградскага камуністычнага батальёна і тамбоўскіх камуністычных рот, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў у ліпені 1941 г. Ураджэнец вёскі Казлоў Міхаіл Васільевіч, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Францыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджан ордэнам “За заслугі ў партызанскім руху Францыі”, медалём “За адвагу”.
3 16.7.1954 г. ў складзе Краснабудскага сельскага Савета. У 1976 г. да
вёскі далучана в. Першамайская. У 1986 г. 56 гаспадарак, 267 жыхароў, у складзе саўгаса «Дзягавічы» (цэнтр – в. Дзягавічы), дзейнічалі клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, магазін. У 2007 г. 56 гаспадарак, 98 жыхароў, у вёсцы бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У 2016 г. 41 жыхар.
Радзіма Заблоцкай Марыі Іванаўны (вучоны аграном).
ЛІТАРАТУРА
332. Военные детдомовцы : [Зарубецкий детский дом № 2] // Аргументы и факты. – 2012. – 18 июля. – С. 34 : фото.
333. Воропаев, И. Во Франции ковал победу Миша Козлов : [уроженец д. Зарубец] / И. Воропаев // Ленінскі кліч. – 1998. – 21 студзеня.
334. Гавриленко, А. "День открытых дверей..." : [на агроэкоусадьбе "Одиннадцатый кордон" в деревне Зарубец] / А. Гавриленко // Кричевская жизнь. – 2013. – 29 мая. – С. 3.
335. Гаўрыленка, А. Сустрэча ў Зарубцы : [сход ветэранаў] / А. Гаўрыленка // Ленiнскi клiч. – 2003. – 19 ліпеня. – С. 2.
336. Далецкий, В. Чтобы шли по рельсам поезда : [о Дмитрии Васильевиче Стасеве, ветеране-железнодорожнике, уроженце д. Зарубец Кричевского района] / В. Далецкий // Ленінскі кліч. – 2008. – 13 лютага.
337. Зарубец : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 416.
338. Зарубец : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 700.
339. Зарубец : [легенда пра вёску ў Крычаўскім раёне] // Магілёўшчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / складанне, запіс, апрацоўка А. М. Ненадаўца. – Мінск : Беларусь, 2002. — С. 276—279.
340. Куляшоў, Ф. Зарубец – вёска мая... / Ф. Куляшоў // Ленiнскi клiч. – 1967. – 8 жніўня.
341. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII – ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 32, 80, 208, 211, 212, 267, 272, 281, 622.
У тэксце ёсць згадка пра в. Зарубец (Дрыщево).