ЗУІ

     ЗУІ – вёска ў Лабковіцкім сельскім Савеце. Паводле пісьмовых крыніц вядома з пачатку 17 ст. У 1604 г. сяло Зуй Крычаўскага староства, казённая уласнасць. У 1747 г. ў Крычаўскім старостве, 8 двароў, меліся карчма, млын, дзяржаўная уласнасць. У 1779 г. ў Крычаўскім старостве Клімавіцкага павета, 15 двароў, 67 жыхароў, улас­насць памешчыка, меўся млын. У 1897 г. ў Крычаўскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 25 двароў, 164 жыхары. У 1909 г. 26 двароў, 230 жыхароў. 3 26.4.1919 г. ў Чэрыкаўскім павеце Гомель­скай губерніі РСФСР. 3 20.8.1924 г. ў Варанёўскім, з 1932 г. ў Бельскім сельсаветах Крычаўскага раёна Калінінскай, з 9.6.1927 г. да 23.7.1930 г. Магілёўскай акруг БССР, з 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1926 г. 37 двароў, 205 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты». У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 7 вяскоўцаў загінулі на фронце. 3 16.7.1954 г. ў Паланіцкім, з 24.6.1960 г. ў Лабковіцкім сельсаветах. У 1986 г. 105 гаспадарак, 291 жыхар, у складзе калгаса «Сацыялістычны шлях» (цэнтр – в. Іванаўка). У 2007 г. 75 гаспадарак, 168 жыхароў, працаваў магазін. Каля паўднёва-заходняй ускраіны, уздоўж р. Сож размешчана радовішча глін (25,6 млн. т), якое распрацоўваецца прадпрыемствам «Крычаўцэментнашыфер». У 2016 г. 167 жыхароў.

ЛІТАРАТУРА
342. Болдовский, А. Воевал и строил : [про Федора Ивановича Баркасова, ветерана Великой Отечественной войны, уроженца д. Зуи Кричевского района] / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. – Могилев, 2010. — Кн. 2, ч. 1 : Прославились в боях и труде. — С. 31—34.
343. Болдовский, А. Партизан Шанькин : [о Петре Антоновиче, ветеране Великой Отеч. войне из д. Зуи] / Александр Болдовский // Болдовский, А. Ветераны : в 3 кн. / Александр Болдовский. - Могилев, 2009. — Кн. 1. Победили врага и разруху. — С. 221—225.
344. Гавриленко, А. Воевал вместе с Заслоновым : [о Петре Антоновиче Шанькине, бывшем партизане, ветеране Великой Отечественной войны из д. Зуи] / А. Гавриленко // Ленінскі кліч (Крычаў). – 2009. –5 чэрвеня.
345. Далецкий, В. Песня над рекой : [в деревне Зуи отметили день деревни] / Владимир Далецкий // Кричевская жизнь. – 2015. — 1 жніўня. — С. 6.
346. Далецкий, В. Родная сторонка : [воспоминания Р. С. Кузьменковой о д. Зуи] / В. Далецкий // Ленінскі клiч. – 2009. – 1 жніўня. – С. 5.
347. Дынікаў, С. Адзінства душ і сэрцаў : [свята вёскі Зуі] / С. Дынікаў // Кричевская жизнь. – 2012. — 27 ліпеня. – С. 2.
348. Зуі : [вёска ў Крычаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 6 : . – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004— Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – С. 416—417.
349. Зуі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Крычаўскага раёна. – Маладзечна : Перамога, 2004. – С. 32, 693.
У тэксце згадваецца пра археалагічны помнік каля в. Зуі.
350. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – С. 30, 33, 80, 210, 211, 262, 267, 272, 281, 432, 617.
У тэксце ёсць згадка пра в. Зуі.
351. Мяцельскі, А. У Зуёў – юбілей : [з гісторыі вёскі] / А. Мяцельскі // Ленiнскi клiч. – 1999. – 10 сакавіка.
352. Што азначае назва вёскі Зуі : [тапаніміка, Крычаўскі раён] // Народная газета. – 2011. — 6 мая. — С. 15.